На тэрыторыі Нацыянальнага парка “Нарачанскі” за год павялічылася колькасць аленяў высакародных, лосяў і казуляў.

Завяршылася апрацоўка дадзеных зімовага маршрутнага ўліку дзікіх жывёлаў, наладжаны ў першыя дні сакавіка. Яго вынікі для “РГ” пракаментаваў начальнік паляўнічага аддзела Аляксандр Ярашэвіч.

Маршрутны ўлік праходзіць штогод напрыканцы лютага – у пачатку сакавіка. Сёлета яго ладзілі па новай методыцы, распрацаванай Міністэрствам лясной гаспадаркі сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Паляўнічыя угоддзі Нацыянальнага парка займаюць каля 193200 гектараў.

Па словах Аляксандра Ярашэвіча, у параўнанні з мінулым улікам нязначна, але павялічалася колькасць лосяў (337 асобінаў), высакародных аленяў (140) і казуляў (940). На ранейшым узроўні засталася колькасць дзікоў (1000 асобінаў), зайцаў-белякоў (1954) і русакоў (1364).

На аснове вынікаў уліку разлічвацца ліміт здабычы жывёлаў на бліжэйшы паляўнічы сезон. На тых жывёлаў, колькасць якіх узрасла, ён павялічваецца. Сёлета ва ўгоддзях Нацпарка вызначаны наступны ліміт здабычы: лось – 20 асобінаў, высакародны алень – 5 асобінаў, дзік – 600 асобінаў, казуля – 80 асобінаў.

Святлана ЦІШКО.