Перад выхаднымі пакупнікі разбіралі цукар і алей у магазінах гарадоў нашага рэгіёна.

У некаторых магазінах пуставалі паліцы не толькі для цукру-пяску, але і для прэсаванага. У адным з гандлёвых пунктаў Вілейкі раскупілі нават зефір.

Буйныя крамы і прадстаўнікі гандлёвых сетак хутка зноў напаўнялі паліцы. А вось у дробных у выхадныя яны былі пустыя.

Паліца ў адным з магазінаў Маладзечна. Цэннік сведчыць, што некалі тут ляжалі кілаграмовыя каробкі з прэсаваным цукрам.

Святлана ЦІШКО.

Фота rh.by.