Уцечка аміяку на халадзільнай устаноўцы маладзечанскай масласырбазы здарылася 21 мая каля 10 гадзін раніцы.

Намеснік пракурора Маладзечанскага раёна Дзяніс Іваноўскі расказаў у інтэрв’ю “РГ”:

– Трубу халадзільнай устаноўкі нечакана прарвала падчас яе мантажу. Аміяк выйшаў на паветра. Супрацоўнікі гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях не далі небяспечнаму рэчыву распаўсюдзіцца. З атручэннем у бальніцу дастаўленыя чатыры работнікі прадпрыемства.

Пракуратура праводзіць праверку па факце здарэння.

Сяргей ЗЯНЬКО.