Навучэнка другога курса гімназіі-каледжа мастацтваў 17-гадовая Анастасія Садоўская стала лаўрэатам Міжнароднага фестывалю славянскай музыкі, які праходзіў 18-24 мая ў Маскве.

Сёння, 26 мая, раніцай дзяўчына вярнулася ў Маладзечна. У інтэрв’ю “РГ” яна расказала: у намінацыі “духавыя інструменты” заняла трэцяе месца з 11 удзельнікаў. Насця іграе на саксафоне, яе настаўнік – Уладзімір Яцыновіч.

Сяргей ЗЯНЬКО.