Ігар Анатолевіч Рачкоўскі – старшыня Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў.

Нарадзіўся ў 1968 годзе ў Смаргоні. У 1990 годзе закончыў камандна-інжынерны факультэт Рыжскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча, у 1996-м – курсы Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, у 2001-м – Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Правазнаўства”. У пагранічных войсках з верасня 1998 года. На пасаду старшыні Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў назначаны ў 2007 годзе.

Інфармацыя абноўленая ў маі 2011 года.

Аддзел інфармацыі.