Ад сённяшняга дня, 31 мая, падаражалі білеты на аўтобусы з Маладзечна да Мінска.

Цяпер праезд маршрутным таксі ці аўтобусам каштуе 9000 рублёў.

На вілейскім аўтавакзале “РГ” расказалі, што ў іх білеты да Мінска падаражалі 28 мая і каштуюць цяпер 13020 рублёў і 17640 рублёў у залежнасці ад маршрута.

Змяніліся кошты і на праезд ад Смаргоні да Мінска – 19460 і 20220 рублёў.

Падаражанне тычыцца міжгародніх перавозак. Білет на аўтобус Маладзечна-Вілейка па-ранейшаму каштуе каля 3200 рублёў. Як патлумачылі ў даведачнай службе маладзечанскага аўтавакзала, – гэты маршрут лічыцца прыгарадным.

Святлана ЦІШКО.