Абмен вопытам паміж калегамі з бібліятэчных устаноў Мядзельшчыны і Астравеччыны адбыўся падчас сумеснага семінара ў Дзень славянскага пісьменства на базе бібліятэк Астравецкага раёна.

Наведаўшы нашы бібліятэкі, госці былі прыемна ўражаныя афармленнем, зацікавіла іх і дзейнасць бібліятэк, іх паслугі насельніцтву, падпіска. Кожная ўстанова культуры абараняла свой накірунак  “прыярытэтнай” дзейнасці. Загадчыца Рымдзюнскай бібліятэкі раскрыла  сутнасць інфармацыйна-адукацыйнага цэнтра для дзяцей і яго ролю ў абслугоўванні чытачоў дзіцячага ўзросту.У Гервяцкай  бібліятэцы-цэнтры нацыянальных культур бібліятэкар расказала пра сваю работу ў межах доўгатэрміновай праграмы “Жыццё ў згодзе”, рэалізацыя  якой пачалася ў бягучым годзе.

Супрацоўнікі Міхалішкаўскіх устаноў культуры – бібліятэкі, Дома культуры, школы мастацтваў – віталі гасцей  хлебам-соллю і звонкай песняй у выкананні  аматарскіх калектываў.

Гасцей сустракаюць супрацоўнікі Міхалішкаўскіх устаноў культуры.

Вынікі работы былі падведзеныя ў сценах цэнтральнай раённай бібліятэкі, дзе гаспадары і госці абмяняліся памятнымі падарункамі і кнігамі краязнаўчага зместу. Госці падзякавалі за цікавую экскурсію па знакамітых мясцінах і культурных помніках  нашага раёна.

Вольга  ПІНЧУК, намесніца дырэктара Астравецкай ЦБС.

Фота забяспечана Вольгай ПІНЧУК.