Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Ашмянскага райвыканкама.
Прысвоіць неабходна назвы вуліцам у квартале Будаўнікоў, у мікрараёне Заходні, у пасёлках Школьны і Льнозаводскі, якія ўваходзяць у склад Ашмянаў, і ў новым мікрараёне па вуліцы Барунскай.
Прапануюцца наступныя назвы вуліц:
– у квартале Будаўнікоў – Будаўнікоў, Школьная, Спартыўная;
– у пасёлку Школьны – вуліцу Пясчанка;
– у пасёлку Льнозаводскі – Льнозаводскую;
– у мікрараёне Заходні – Стругача, Заходняя;
– у мікрараёне па вуліцы Барунскай – Снядэцкага і Берагавая.
Адпаведна будзе змененая нумарацыя дамоў.
Свае меркаванні жыхары горада і раёна могуць накіроўваць у Ашмянскі райвыканкам, а таксама пакідаць на сайце райвыканкама – www.oshmiany.grodno.by.
Святлана ЦІШКО.