Каштарысны кошт будаўніцтва па праекце ў цэнах 2006 года складае 498,5 млрд. рублёў.

Пастановай зацверджаны яшчэ адзін пададзены Міністэрствам энергетыкі архітэктурны праект, што прадугледжвае карэкціроўку праекта першай чаргі будаўніцтва Мінскай ЦЭЦ-5 другой рэдакцыі. Каштарысны кошт будаўніцтва – 1,05 млрд. рублёў у цэнах 1991 года.

У праект уваходзяць 12 пускавых комплексаў, уключаючы заходы ВЛ 330 кВ Ігналінская – Беларуская на Мінскую ЦЭЦ-5 і рэканструкцыю сродкаў сувязі, РАА (рэлейнай аховы і аўтаматыкі) пры будаўніцтве гэтых заходаў.

Пастанова прынята ў адпаведнасці з законам ад 5 ліпеня 2004 года “Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”. На падставе дакумента страчвае сілу пастанова Савета міністраў №1146 ад 3 верасня 2003 года “Аб зацвярджэнні архітэктурнага праекта “Карэкціроўка праекта 1-й чаргі будаўніцтва Мінскай ЦЭЦ-5”.

Паводле БелаПАН.