На заўтра, 17 чэрвеня, запланавана зацвярджэнне ў Маладзечанскім райвыканкаме праграмы культурна-масавых і відовішчных мерапрыемстваў да Дня горада.

Праект праграмы распрацаваны на два дні – 2-3 ліпеня. У ім запланаваныя адкрыццё помніка “Пасажырка” на чыгуначным вакзале, ганараванне лепшых людзей і ганаровых грамадзян горада, паказальныя выступленні авіямадэлістаў і юных дэсантнікаў, камбінаваная эстафета дзіцячых садоў, фотавыстава ў Палацы культуры, выступленні вакальных калектываў, гульнёвыя і танцавальныя праграмы, іншае.

Больш падрабязная праграма будзе апублікаваная на нашым сайце пасля яе зацвярджэння старшынёй райвыканкама Фёдарам Дамаценкам.

Святлана ЦІШКО.