Ад 13 чэрвеня абавязкі дырэктара маладзечанскага УП “Камунальнік” часова выконвае галоўны інжынер Уладзімір Камяк.

Уладзімір Міхайлавіч Камяк нарадзіўся ў 1959 годзе ў Слуцкім раёне. Пасля заканчэння фізічнага факультэта БДУ у 1983 годзе па размеркаванні прыехаў працаваць у Маладзечна на завод сілавых паўправадніковых вентыляў (цяпер “Электрамодуль”). У “Камунальніку” працуе з 2003 года.

Святлана ЦІШКО.