Буйную партыю незаконна ўвезенай спартыўнай формы затрымалі 18 чэрвеня смаргонскія пагранічнікі ў пункце пропуску “Катлоўка”.

Пра гэта паведаміў афіцыйны сайт Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

Каля 600 камплектаў спартыўнага адзення грамадзянін Расіі, які ўязджаў у Беларусь з Літвы, хаваў у паўпрычэпе “Вольва”. Груз забралі супрацоўнікі мытні. Паводле папярэдняй ацэнкі, яго кошт склаў амаль 23,5 мільёна рублёў.

Святлана ЦІШКО.