Вынікі абласнога свята-конкурсу майстроў драўлянай манументальнай скульптуры “Сонечная цеплыня дрэва” былі падведзеныя 18 чэрвеня. Тры майстры з нашага рэгіёна атрымалі Гран-пры.

Пра гэта ў інтэрв’ю “РГ” расказала дырэктар маладзечанскага раённага цэнтра рамёстваў Ларыса Ступіна.

Конкурс пачаўся 10 чэрвеня. Заяўкі на ўдзел падалі 29 майстроў з розных куткоў Беларусі. Журы выбрала 12. Яны зрабілі 16 драўляных скульптур і пяць лаваў, упрыгожаных узорамі. Для работ была зададзеная фальклорная тэматыка.

Работа Валерыя Казлоўскага з Гомеля.

Работы Алега Шэпеля са Слуцкага раёна.

Наш рэгіён прадстаўлялі Сяргей Дубяга з Вілейскага раёна, Уладзімір Хіхіч з Мядзельскага і Мікалай Задрэйка з Валожынскага раёна. Дэбютаваў  на гэтым конкурсе Аляксей Шут, які сёлета скончыў навучанне і пойдзе працаваць у вілейскі дом рамёстваў. Ён атрымаў грамату “За творчы дэбют”.

Няптун Сяргея Дубягі.

Сяргей Дубяга, які зрабіў Нептуна, Ката і лавы, адзначаны “За зберажэнне і творчае развіццё традыцый разьбы па дрэве”. Мікалай Задрэйка – аўтар Дракона і Лебедзя – “За мастацкі густ і творчую фантазію”. Уладзімір Хіхіч, які зрабіў Вожыка і Анёла, адзначаны “За мастацкі густ і падтрымку культурных традыцый Міншчыны”.

Гэты хітры кот хавае за спіной рыбу.

Анёла выразаў Уладзімір Хіхіч.

Работы Мікалая Задрэйкі.

Па словах Ларысы Ступінай, скульптурамі ўпрыгожаць тэрыторыю цэнтра рамёстваў у Красоўшчыне, дзіцячага цэнтра культуры “Расток”.

Святлана ЦІШКО.

Фота Святланы ЦІШКО.