Меры бяспекі, прадугледжаныя міліцыяй пры правядзенні любых святочных мерапрыемстваў, будуць узмоцненыя падчас святкавання Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Міліцыя папярэджвае:

– Пропуск людзей на ўсе масавыя мерапрыемствы будзе праводзіцца пасля праверкі ручной паклажы і асабістага агляду з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў.

– На свяце будзе забаронена з’яўляцца людзям у стане алкагольнага ап’янення.

– Забараняецца праносіць прадметы, якімі можна нанесці траўмы. У тым ліку шкляную і металічную тару. Нельга прыносіць на свята спіртныя і слабаалкагольныя напоі і піратэхніку. Дазваляецца мець с сабой прахаладжальныя напоі ў пластмасавай празрыстай упакоўцы ёмістасцю не больш за адзін літр.

– Грузную, вялікую ручную паклажу пакіньце дома.

На падыходах да месцаў гулянняў будуць абсталяваныя прапускныя пункты. Гэта сусветная практыка. Галоўная задача – забяспечыць бяспеку людзей і правядзенне мерапрыемстваў у нармальнай, спакойнай абстаноўцы.

Для таго, каб правесці ўвесь комплекс мер бяспекі, у праваахоўных органаў дастаткова сіл і сродкаў, але неабходныя таксама падтрымка і разуменне саміх грамадзян.

Для таго, каб кожны, хто пажадае, своечасова трапіў да пачатку мерапрыемстваў, міліцыя рэкамендуе прыйсці загадзя. Такім чынам можна будзе пазбегнуць чэргаў на прапускных пунктах.

Распіванне спіртных напояў, дробнае хуліганства, назойлівае чаплянне да грамадзян і іншыя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, забароненыя. Парушальнікі будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.

Калі вы заўважылі падазроныя ці пабочныя прадметы, пакінутыя без нагляду, неадкладна пазваніце па тэлефоне 102.

Паводле паведамлення аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Маладзечанскага райаддзела міліцыі.