Урачыстае адкрыццё гістарычных гербаў гарадоў-партнёраў адбудзецца на свяце “Пад дрэвам сяброўства, сустрэч і надзей” а 20 гадзіне 1 ліпеня на плошчы Леніна.

Па словах метадыста раённага метадычнага цэнтра Ірыны Ніжнік, прадстаўнікі дэлегацый Мажайска (Расія), Уязда і Бліжына (Польшча) і Пераяслава-Хмяльніцкага (Украіна) усталююць гербы сваіх гарадоў ля дрэва сяброўства.

Зоя ХРУЦКАЯ.