Свята вёскі Міхалішкі адбудзецца ў нядзелю, 10 ліпеня.

Мерапрыемства пачнецца а 11 гадзіне, паведаміла дырэктар раённага Дома культуры Святлана Куцько. Гледачоў чакае канцэртная праграма, атракцыёны, розныя прысмакі. У арганізаванай пры дапамозе мясцовага калгаса латарэі можна будзе выйграць сена, мяшок збожжа, парася і іншыя прызы.

Пазней святкаваць будуць вёскі Рытань − 17 ліпеня і Гервяты − 24 ліпеня.

Зоя ХРУЦКАЯ.