Самагонныя апараты з брагай 11 ліпеня знайшлі і знішчылі супрацоўнікі міліцыі ў лясах Вілейскага і Маладзечанскага раёнаў.

У аддзяленні інфармацыі грамадскіх сувязяў абласной міліцыі паведамілі “РГ”, што ў Вілейскім раёне апарат і 1000 літраў брагі знайшлі недалёка ад вёскі Каралеўцы, у Маладзечанскім раёне – апарат і 1200 літраў брагі – каля вёскі Лазавец.

Сяргей ЗЯНЬКО.