Расійская фура “Сканія” 16 ліпеня каля шасці гадзін раніцы на аўтадарозе Мінск – Гродна, недалёка ад вёскі Пералясанка, сутыкнулася з легкавушкай “Опель”. У аварыі загінуў 24-гадовы вадзіцель “Опеля”, які ехаў адзін.

Фура рухалася ў бок Гродна. Каля Пералясанкі вадзіцель, жахар Жлобіна, пачаў абганяць іншы грузавік і выехаў на паласу сустрэчнага руху, расказаў у інтэрв’ю “РГ” начальнік валожынскай дзяржаўтаінспекцыі Андрэй Жудрык. Паводле яго, адной з прычын здарэння стаў моцны ранішні туман. З-за яго вадзіцель фуры не заўважыў “Опель” і выехаў яму насустрач.

Кіроўца легкавушкі спрабаваў пазбегнуць сутыкнення, павярнуў руль улева, і яго атамабіль ударыўся правым бокам ў перад кабіны “Сканіі”. Ад атрыманых траўм вадзіцель “Опеля” памёр на месцы.

Па факце дарожна-транспартнага здарэння ўзбуджаная крымінальная справа.

Сяргей ЗЯНЬКО.