“Сёння для мяне тут адбылося сапраўднае свята, – сказаў у інтэрв’ю “РГ” дырэктар музвучылішча Рыгор Сарока. – Таму што я ішоў да гэтага 10 гадоў”.

Па яго словах, у першы дзень свята “Дажынак” у гэтым дворыку плануецца правесці вечар і ноч класічнай музыкі. Да гэтага часу дворык яшчэ ўдасканаляць. Пасадачных месцаў будзе 720. Сцэна будзе крытая, паставяць вароты. Ужо уладкаваны невялікі фантанчык.

Пануецца, што за пасадачнымі месцамі размесціцца спартыўная пляцоўка з тэнісным кортам, на якой пры неабходнасці можна размясціць гандлёвыя пункты. Побач падрыхтуюць аўтастаянку на 40 месцаў.

“Тут цудоўная акустыка, – тлумачыць Рыгор Сарока. – І з гэтага пункту гледжання падворык – проста ідэальнае месца для філарманічнай залы. Тут выступаць можна зусім без мікрафону. Вельмі ўдалую форму мае будынак музвучылішча, гук не накладваецца адзін на адзін, а ляціць у неба. З любога месца падворка будзе чуваць аднолькава. Не кожная краіна можа пахваліцца такім збудаваннем”.

На адкрыцці прысутнічала кіраўніцтва горада, а таксама дэлегацыі з Літвы і Расіі.

Падрабязней чытайце крыху пазней на нашым сайце rh.by

Зоя ХРУЦКАЯ.
Фота Зоі ХРУЦКАЙ.