У суботу, 23 ліпеня, на беразе возера Мястра адбудзецца свята рыбы, паведаміла загадчыца аддзела культуры мядзельскага райвыканкама Ганна Падгол.

З 10 да 15 пройдзе конкурс на лепшага рыбака. А 16 гадзіне пачнуцца гульнявыя і канцэртныя праграмы, пройдзе выступленне на водных матацыклах. Для дзяцей ўладкуюць пляцоўку з атракцыёнамі. Пройдзе пашыраны продаж рыбы і рыбных страў.

Зоя ХРУЦКАЯ.