Заўважаю, што раніцай у магазінах часта купляюць спіртное людзі ў рабочай форме. А потым яны ж ідуць на будоўлю, ці плітку кладуць. І праца ніякая, і для іх небяспечна. Ці можна ўвесці нейкую забарону, каб не прадавалі алкаголю, калі чалавек у спецаддзенні?

Кацярына К., Маладзечна.

Адказвае намеснік начальніка вілейскага райаддзела міліцыі Андрэй Дударчык:

− У Беларусі няма нарматыўнага дакумента, які б рэгламентаваў продаж спіртных напояў пакупнікам у спецадзенні. Але на мясцовых узроўнях такія распараджэнні назіраюцца.

Напрыклад, у Маладзечне ў некаторых магазінах. Такое ўказанне можа паступіць праз райвыканкам ці Савет дэпутатаў. У Вілейцы гадоў пяць дакладна рашэнне аб такой забароне не прымалі.

Калі падыходзіць да гэтай з’явы дэмакратычна, то можна сказаць: пі, што хочаш, але каб гэтага не бачылі. Аднак у славян такі менталітэт, што калі чалавек будзе нешта несьці ў пакеце, мы схільныя думаць, што там спіртное. Я лічу, што такая забарона будзе мець сэнс.

Таму не важна, ці ты ў міліцэйскай форме, ці ў аранжавай безрукаўцы, купляй у магазіне булачку, малако. А калі вызвалішся ад працы, пераапранешся, можаш купіць спіртное.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Чытайце на гэтую тэму:

Ці варта ўвесці забарону на продаж алкаголя пакупнікам у спецадзенні?