З гэтага панядзелка пачаліся работы па абнаўленні рынку райспажыўтаварыства.

Па словах дырэктара рынку Ганны Сіняўскай, да рамонтных работ прыступілі ў панядзелак, 25 ліпеня. Праект мадэрнізацыі рынку ўжо ўзгоднены. Ён уключае ямачны рамонт асфальтавага пакрыцця, адзінае колеравае рашэнне фасадаў будынкаў унутры рынку, абнаўленне цэнтральнага ўвахода і ўезду для аўтамабіляў, які ўладкуюць шлагбаўмам.

Мяняюць агароджу. Фота Ігара МАРОЗА.

У другой палове тыдня пачнуць усталёўваць гандлёвыя модулі плодаагародніннай групы. Такую ж замену зробяць і для прамысловых гандлёвых месцаў. Стануць крытыя не толькі пункты продажу, але і пераходы для пакупнікоў. Гэтыя модулі за свае грошы закупілі самі прадпрымальнікі.

Для сельгаспадарчай прадукцыі рынак закупляе тры крытыя рады на 240 гандлёвых месцаў замест пяці радоў на 70 месцаў.

Кіраўніцтва рынку імкнецца спалучаць рамонт і гандаль. Пакуль гандлёвыя месцы замяняюцца, прадаўцы стаяць за адкрытымі прылаўкамі. Нязручнасці для гандлю скончацца прыкладна праз два тыдні.

− Абноўлены рынак, − гаворыць Ганна Сіняўская, − будзе адпавядаць санітарным нормам і гандлёвым патрабаванням. Рамонтныя работы плануем закончыць да “Дажынак”.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота Зоі ХРУЦКАЙ.

Чытайце на гэту тэму: На базары зносяць прылаўкі.