Званок аб тым, што на чыгуначным вакзале ў Маладзечне закладзена выбуховае прыстасаванне, паступіў сёння на тэлефонны нумар 103.

Аб гэтым “РГ” паведамілі ў праваахоўных органах.

Усіх пасажыраў з будынка вакзала эвакуяввалі.

Пасля праверкі будынка чыгуначнага вакзала сапёрамі з Мінска, у 18.15 яго работа была адноўленая, расказаў “РГ” намеснік начальніка РАУС Сяргей Бурдас. Паводле яго слоў, падчас няштатнай сітуацыі не быў парушаны графік руху электрычак і іншых цягнікоў. Іх спыненне і адпраўленне было наладжанае па-за межамі небяспечнай зоны. пасажыраў праводзілі на пасадку работнікі міліцыі.

Затрыманы маладзечанец 28 гадоў, які падазраецца ў здзяйсненні злачынства — хлуслівым паведамленні аб небяспецы.

Сяргей Зянько.

Фота Ігара Мароза.

Яшчэ па тэме

Па “мініраванні” вакзала затрыманыя два “тэрарысты”