На пасту “Катлоўка” 1 жніўня мытнікі затрымалі рэфрыжэратар, які ехаў з Калінінграда ў Беларусь. У саправаджальных дакументах, якія паказаў вадзіцель, было запісана, што грузавік перавозіць замарожаную кільку.

Па інфармацыі намесніка Ашмянскай мытні Сяргея Собалева, пасля праверкі груза аказалася, што насамрэч у машыне не рыба, а замарожаная свініна дацкай вытворчасці і 40 баулаў з новым адзеннем. Папярэдні кошт тавара – каля аднаго мільярда рублёў. Вадзіцель прызнаўся, што груз яму замянілі ў Літве. Праводзіцца праверка.

Сяргей ЗЯНЬКО.