Вулічны курс продажу долара ЗША ў Маладзечне сёння, 5 жніўня, дасягнуў адзнакі ў 7000 беларускіх рублёў.

Пра гэта паведаміў нашаму выданню чытач “Рэгіянальнай газеты”, які сёння купляў амерыканскую валюту не ў абменным пункце. Перад гэтым падаражаннем валютчыкі прадавалі долар за 6600 рублёў. Цяпер за гэтыя грошы долары можна здаць, а купіць – на 400 рублёў даражэй.

Сяргей ЗЯНЬКО.