Сувеніры да “Дажынак-2011”, якія пройдуць у Маладзечне, робяць майстры завода “Белмастацкераміка”.

Як яны будуць выглядаць, пакуль што сакрэт – завод рыхтуе сюрпрыз для ўдзельнікаў, гасцей свята і маладзечанцаў. Але ўжо вядома, што сувеніры будуць двух відаў.

Аўтар работ – мастак “Белмастацкерамікі” Леанід Грыцкоў.

Святлана ЦІШКО.