Учора, 16 жніўня, каля 22 гадзін у вёсцы Залессе сякерай былі забітыя дзве жанчыны – маці і дачка. Маці 1928 года нараджэння, дачка – 1955-га. Жанчынам былі нанесеныя па два ўдары вастрыём сякеры.

Намеснік пракурора Валожынскага раёна Віталь Юрэвіч паведаміў нашаму выданню: на месцы здарэння працаваў увесь асабовы састаў валожынскай пракуратуры. У жорсткім забойстве падазраецца муж дачкі састарэлай жанчыны. Мужчына знік. Цяпер яго шукаюць.

Па словах Віталя Юрэвіча, у момант злачынства ў доме знаходзіліся две дзяўчынкі. Адной пяць гадоў, другой – сем. Гэта ўнучкі сямейнай пары. Пакуль невядома – ці бачылі яны момант забойстваў.

Сяргей ЗЯНЬКО.