На возеры ў вёсцы Выганічы Ракаўскага сельсавета 31 жніўня патануў 37-гадовы мясцовы жыхар. Пра гэта паведаміў “РГ” намеснік пракурора Валожынскага раёна Віталь Юрэвіч. Здарэнне адбылося ў 13 гадзін.

Паводле паказанняў рыбака, які стаў сведкам няшчаснага выпадку, мужчына быў нецвярозы, прыехаў на возера на веласіпедзе. Рыбак папярэджваў яго, што ў такім стане лезці ў ваду небяспечна, але той не паслухаўся. Людзі, што былі на возеры, яшчэ да прыезду “хуткай дапамогі” выцягнулі тапельца на бераг, рабілі яму штучнае дыханне, але выратаваць ад смерці не здолелі.

Сяргей ЗЯНЬКО.