Гасцявая перамога над “Оршай” у дзевятнаццатым туры дазволіла маладзечанскай “Забудове” застацца ў кампаніі лідэраў турніру. Гульня прайшла ў Оршы ў нядзелю, 4 верасня.

Дзмітры Вышынскі двойчы вызначыўся ў сустрэчы з “Оршай”. На 12 хвіліне наш ветэран “абакраў” абаронцаў саперніка, выйшаў адзін на адзін з варатаром гаспадароў і дакладна прабіў – 0:1. Другі мяч Дзмітры забіў на 27 хвіліне, скарыстаўшы галявую перадачу нашага капітана Сяргея Дараховіча – 0:2.

Наш ветэран Дзмітры Вышынскі двойчы засмуціў варатара “Оршы” ў нядзелю, 4 верасня.

На перапынак каманды пайшлі з перавагай маладзечанцаў. У другой палове гульні аршанцы адыгралі адзін мяч, але большага зрабіць не здолелі.

Усе каманды групы, якая лідзіруе ў чэмпіянаце, правялі свае матчы без паражэнняў. Толькі “Бяроза-2010” згуляла ўнічыю са сталічнай “Зоркай-БДУ”. “Ліда”, слонімскія “Белтрансгаз” і “Камунальнік”, а таксама “Гомельчыгунтранс” атрымалі перамогі.

Лідчане ў гасцях 2:1 перамаглі “Жлобін”, “Белтрансгаз” дома з лікам 2:0 выйграў у мінскага “Партызана-2”, “Камунальнік” у Мастах быў мацнейшым за “Нёман” – 3:1, а гомельскія чыгуначнікі ў сваім горадзе  выйгралі 2:1 у сталічнага “Дынама-2”.

Ад другога месца, якое па выніках розыгрышу дае права выхаду ў першую лігу, нас цяпер аддзяляе сем ачкоў. Скараціць гэту адлегласць можа вынік гульні 20 тура, якая пройдзе ў Маладзечне на гарадскім стадыёне ў нядзелю, 11 верасня. Прымаем “Жлобін”. Трэба перамагаць. Пачатак матча ў 16 гадзін. Не спазняйцеся.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Фота Сяргея ЗЯНЬКО.

Турнірная табліца

Каманды

Г

В

Н

П

М

А

1

Ліда

19

15

4

0

41-12

49

2

Бяроза-2010

19

12

6

1

40-16

42

3

Белтрансгаз (Слонім)

19

12

3

4

53-18

39

4

Камунальнік (Слонім)

19

11

2

6

26-16

35

5

Забудова (Маладзечна)

19

10

5

4

39-26

35

6

Гомельчыгунтранс

19

10

5

4

32-16

35

7

Лівадзія (Дзяржынск)

19

9

3

7

20-21

30

8

Зорка-БДУ (Мінск)

19

8

5

6

30-21

29

9

Нёман (Масты)

19

7

3

9

21-32

24

10

Дынама-2 (Мінск)

19

6

1

12

31-41

19

11

Орша

19

5

3

11

21-46

18

12

Партызан-2 (Мінск)

19

4

4

11

30-39

16

13

Асіповичы

19

4

3

12

25-49

15

14

Жлобін

19

4

2

13

22-45

14

15

Вертыкаль (Калінкавічы)

19

3

4

12

19-35

13

16

Смалявічы

19

2

7

10

20-37

13