Маладзечанская дзіцячая юнацка-спартыўная школа №2 праводзіць чарговы набор групаў хлопчыкаў для заняткаў у футбольнай секцыі.

Заняткі будуць праходзіць бясплатна. Набор праводзяць трэнеры Андрэй Найдзіч, Аляксандр Гармаза і Віталь Казяк.

Андрэй Найдзіч набірае групу хлопчыкаў 2001 года нараджэння. Тэлефон для даведак – 8 (029) 698-95-65. Аляксандр Гармаза будзе займацца з групай 2002 года нараджэння. Пазваніць трэнеру можна па тэлефоне 8 (029) 626-52-58. Хлопчыкаў 2003-2004 гадоў нараджэння будзе трэніраваць Віталь Казяк. Тэлефон – 8 (029) 626-52-59.

Сяргей ЗЯНЬКО.