Ад 6 верасня падаражэў праезд у прыгарадных аўтобусах.

Паводле рашэння Мінаблвыканкама №1208, тарыф на праезд прыгарадным маршрутам у аўтобусах агульнага тыпу складае 130,1 рубля за кіламетр, у аўтобусах з мяккімі сядзеннямі – 134,5 руб/км. Тарыф для хуткасных маршрутаў – 169,2 і 174,8 руб/км адпаведна.

Білет на аўтобус Маладзечна-Вілейка каштуе 3510-3650 рублёў.

Ад 4 верасня падаражэў і праезд у гарадскіх аўтобусах. Цяпер адна паездка каштуе 800 рублёў.

Святлана ЦІШКО.