Каля вёскі Мікулішкі ў 7 км ад дзяржаўнай мяжы ноччу 7 верасня пагранічны нарад затрымаў трох грамадзянаў Грузіі.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Смаргонскай пагранічнай групы.

Яны ехалі на легкавым аўтамабілі “Опель”. Паводле іх слоў, у Літву спрабавалі патрапіць у пошуках лепшых умоў жыцця.

Праз некалькі гадзін на ўчастку пагранічнага паста “Будзёнаўка” ў 10 км ад мяжы пагранічнікі з дапамогай спецтэхнікі і службовага сабакі затрымалі яшчэ трох грамадзянаў Грузіі, якія таксама накіроваліся ў Літву, але пешшу

На дзень раней на пагранічны пост “Будзёнаўка” паступіла інфармацыя аб тым, што ў вёсцы Грыгі Гаравыя знаходзяцца тры невядомыя чалавекі. Пагранічны нарад затрымаў іх у 600 метрах ад мяжы з Літвой. Яны аказаліся таксама грамадзянамі Грузіі.

Усе парушальнікі мяжы былі дастаўленыя ў ізалятар часовага ўтрымання. Ідзе разбіральніцтва.

Святлана ЦІШКО.

Відэа з мяжы

Відэа забяспечана Аляксандрам КОЛАБАВЫМ.