“Літаратурныя дажынкі” пройдуць 30 кастрычніка ў Крэве: будуць абвешчаныя і ўзнагароджаныя Топ-10 беларускіх літаратараў года па версіі чытачоў.
Пра гэта паведамляе сайт krevo.by.

У Крэве адбудзецца таксама канцэрт з удзелам пісьменнікаў і вядомых беларускіх музыкантаў.

Арганізатарамі імпрэзы стануць кампанія “Будзьма беларусамі”, ініцыятыва “Твой Фэст” і турыстычны сайт мястэчка krevo.by пры падтрымцы Беларускага ПЭН-цэнтра.

Галасаванне пачнецца 10 кастрычніка на krevo.by. Па яго выніках будзе складзены спіс найбольш чытаемых аўтараў.

Святлана ЦІШКО.