Партыю ружаў на суму 193 мільёны 400 тысяч рублёў, якую перавозіла фура з Чэхіі ў Беларусь, спынілі ашмянскія мытнікі на пункце пропуску “Каменны Лог” 3 кастрычніка.

Намеснік начальніка мытні Сяргей Собалеў паведаміў нашаму выданню: вадзіцель грузавіка паказаў мытніку дакументы на груз, у якіх было пазначана, што перавозяцца ружы і гваздзікі. Адкрыўшы каробкі з кветкамі, супрацоўнік мытні знайшоў у іх толькі ружы. Іх было на 32 240 больш, чым заяўлена ў дэкларацыі.

Мытныя плацяжы за гваздзікі значна меншыя, чым за ружы. Таму гаспадар грузу вырашыў зэканоміць. Не атрымалася. Тавар спынілі. Распачаты адміністрацыйны працэс.

Сяргей ЗЯНЬКО.