У перадсвяточныя і святочныя дні змяняецца расклад электрычак Мінск-Маладзечна.

Пра гэта паведаміў сайт Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

4 лістапада электрычкі будуць хадзіць, як па пятніцах.

5 і 6 лістапада – як па суботах.

7 лістапада – як у нядзелю.

Такім жа раскладам будуць кіравацца і прыгарадныя цягнікі Мінск-Асіповічы, Мінск-Баранавічы і Мінск-Орша.

Святлана ЦІШКО.