Трэці рэспубліканскі фестываль па хуткасным гатаванні і паяданні дранікаў “Дранік-шоу” мае адбыцца ў Вілейцы 10 лістапада.

На “Дранік-шоу–2009”.

Гэты фестываль штогод ладзіць Вілейскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж. Сёлета яно пачнецца ў 15 гадзін. Уваход вольны.

Арганізатары запрашаюць прадпрыемствы грамадскага харчавання скласці канкурэнцыю камандам каледжа.

Святлана ЦІШКО.

Фота забяспечана Ігарам КІЦІКАВЫМ.