Вадзіцель “Хундай” наехаў на дарожнага рабочага, бо перастаўляў у гэты час касету ў магнітоле. Аварыя адбылася раніцай 14 лістапада ў Вішневе на вуліцы Цэнтральнай.

Дарожны рабочы, які прыбіраў смецце, пад’ехаў на трактары, не паглядзеўшы добра па баках, выйшаў з кабіны і пайшоў да аўтобуснага прыпынка. Паспеў зрабіць некалькі крокаў, як яго збіў аўтамабіль “Хундай”. Як паведамляе прэс-служба абласной Дзяржаўтаінспекцыі, вадзіцель машыны страціў кантроль над дарогай, бо якраз у гэты час перастаўляў касету ў магнітоле. Калі ўзняў вочы і ўбачыў перад сабой чалавека, тармазіць было позна. Пацярпелага шпіталізавалі.

Святлана ЦІШКО.