Пасля праведзенай праверкі 16 лістапада ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да ўраджэнцаў адной з вёсак Валожынскага раёна, якія падазраюцца ў крадзяжы рыбы.

Як паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама, 14 лістапада каля 21.00 на тырыторыі сажалкі ў вёсцы Мішаны яны ўкралі 147 кілаграмаў рыбы, якія належаць СВК “Пяршаі-2003”.

Святлана ЦІШКО.