У пункце пропуску “Каменны Лог” 16 лістапада пагранічнікі і супрацоўнік Ашмянскай мытні ў грамадзянкі Беларусі выявілі больш за 20 000 еўра незадэклараванай валюты.

Жанчына перасякала мяжу па “зялёным канале” пешшу, з Літвы ў Беларусь. У яе сумцы з асабістымі рэчамі выявілі 21 780 еўра, якія не былі задэклараваныя.

Як патлумачыў начальнік прэс-службы Смаргонскай пагранічнай групы Аляксандр Колабаў, згодна з заканадаўствам, фізічныя асобы пры перасячэнні мяжы праз пункты спрошчанага пропуску павінны дэклараваць замежную валюту, беларускія рублі, дарожныя чэкі звыш 10 000 долараў ЗША ў эквіваленце.

Святлана ЦІШКО.