Удзельнікі клуба пажылых людзей “Верас” дадуць канцэрт у раённым Цэнтры культуры (РЦК) у суботу, 26 лістапада. Канцэрт “Не дазваляй душы старэць” пачнецца а 15 гадзіне.

Па словах кіраўніцы клуба Ларысы Гладчанкі, удзельнікі аб’яднання пачалі збірацца ў 2002 годзе, каб разам ім было весялей на пенсіі. Арганізоўваюць сумесныя вечары адпачынку, экскурсіі, канцэрты, якія даюць ва ўсіх мястэчках раёна.

Зоя ХРУЦКАЯ.