Забяспечыць усе прыпынкі аўтобусаў раскладам руху аўтобусны парк №4 плануе да 5 снежня. Пра гэта ў інтэрв’ю “РГ” расказаў намеснік дырэктара аўтапарка па перавозках Віктар Руткоўскі.

Паводле яго слоў, усе старыя шыльды з раскладам знялі, каб замяніць. Новыя будуць пластыкавыя, тэкст – на беларускай мове. У мікрараёне Лясныя замена ўжо адбылася. Штодня, па меры вырабу, работнікі аўтапарка вешаюць па 15-20 шыльдаў. Усяго ў горадзе – 160 прыпынкаў.

Святлана ЦІШКО.