У наступным годзе ў Маладзечне пабудуюць арэндны дом. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 19 снежня паведаміў старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура.

У ім будзе 60 кватэр. Батура лічыць, што “тут неабходна праявіць ініцыятыву Мінаблвыканкаму, у тым ліку пры вызначэнні аплаты, бо найбольшая вышыня па аплаце кантралюецца і будзе вызначацца Мінэканомікі”. Паводле слоў кіраўніка вобласці, тэрміны акупнасці пры прапанаванай аплаце вельмі вялікія і перавышаюць тэрміны па капрамонце. “Неабходныя дадатковыя прапрацоўкі, каб тэрміны акупнасці скараціць”, – лічыць Батура. Ён выказаў меркаванне, што “перспектывы і будучыня – за арэнднымі дамамі”.

У Мінскай вобласці ў наступным годзе будуць пабудаваныя два такія дамы – у Маладзечне і Барысаве.

Батура таксама паведаміў, што за мінулую пяцігодку ў сельскай мясцовасці ў Мінскай вобласці здадзена ў эксплуатацыю 9,2 тыс. дамоў, у 2011 годзе – 800. “На 2012 год запланавана 225 дамоў. У параўнанні з папярэднімі гадамі памяншэнне
істотнае, але чэргаў у сельскай мясцовасці, за выключэннем Мінскага і Смалявіцкага раёнаў, няма”, – адзначыў Батура.

Паводле яго слоў, сёлета ў Мінскай вобласці будзе здадзена ў эксплуатацыю 1,1 млн. кв. метраў жылля.

Паводле БелаПАН.