1 студзеня ў міліцыю звярнуўся 51-гадовы жыхар вёскі Пузыры, у якога 31 снежня каля 22.00 з пограба ў двары дома зніклі свіная тушонка і 1,5 літра віна.

Урон быў ацэнены ў 150 тысяч рублёў.

Паводле інфармацыі прэс-службы УУС Мінаблвыканкама, у злачынстве падазраецца 41-гадовы мужчына, мясцовы жыхар, які нідзе не працуе. Падазроны затрыманы. Частку скрадзенага ў яго забралі. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле “Крадзеж”.

Святлана ЦІШКО.