На дрывах працуе кацельня, якая ацяпляе валожынскі аўтавакзал. У пятніцу, 6 студзеня, рабочыя з пасажырскай пляцоўкі прыбіралі апілкі. Яны засталіся ад дроў, што прывезлі для кацельні.

Начальнік вакзала Аляксандр Бычкоўскі расказаў у інтэрв’ю «РГ»: на 2012 год запланаваная рэканструкцыя аўтавакзала. Цяпер вырашаецца пытанне аб падводзе прыроднага газа. А пакуль пасажыры выратоўваюцца ад холаду дзякуючы кацельні, якая працуе на дрывах.

Відэа – Сяргей ЗЯНЬКО.