Сусветны дзень снегу ў Вілейцы адзначаць 21 студзеня спартыўным святам “Поле зімовых цудаў”.

Па словах начальніка аддзела ФКСіТ Вілейскага райвыканкама Алега Гаўрышчука, падобнае свята ў Вілейцы адбудзецца ўпершыню. У праграме плануюцца футбол на снезе, калі снегу будзе многа, то лыжная гонка для дзяцей і дарослых, розныя конкурсы. Будуць працаваць гандлёвыя пункты.

Пачатак у 10.00. Свята адбудзецца ў Ніжнім парку. Плануецца, што яно стане штогадовым.

Святлана ЦІШКО.