Частку садавіны і гародніны 17 і 18 студзеня прадавалі не на рынку, а як калісьці, ля яго брамы.

Некаторых прадаўцоў сельскагаспадарчай прадукцыі выселілі часова: на рынку райспажыўтаварыства завяршаецца абуладкаванне адпаведных павільёнаў.

Каркас павільёна.

Па словах дырэктара рынка Ганны Сіняўскай, цяпер абуладкоўваюцца гандлёвыя месцы для продажу гаспадарчай, прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі. Гэта, а таксама рамонт пакрыцця дарогі, абнаўленне цэнтральнага ўваходу ў рынак і ўезду для аўтамабіляў уваходзіла ў праект мадэрнізацыі рынка.

Святлана ЦІШКО.

Фота Святланы ЦІШКО.