Віляйчане 12 лютага прымуць удзел у Міжнародным кніжным кірмашы, што адбудзецца ў Мінску.

Пра гэта “РГ” расказалі ў аддзеле культуры Вілейскага райвыканкама.

Плануецца, што будуць удзельнічаць прадстаўнікі цэнтра эстэтычнага выхавання, устаноў адукацыі, бібліятэк. На кірмашы яны прадставяць літаратурна-музычную кампазіцыю “Любая Вілейшчына мая”, магчыма, кніжную выставу – падрабязная праграма яшчэ распрацоўваецца.

Святлана ЦІШКО.