Заняткі ў школах у бліжэйшыя дні могуць прыпыненыя з-за моцных маразоў.

Пра гэта сёння, 31 студзеня, паведамляе Міністэрства аховы здароўя, якое накіравала на адрасы Міністэрства адукацыі, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама лісты з адпаведнымі рэкамендацыямі.

Да кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя паступаюць шматлікія звароты бацькоў з просьбамі прыняць рашэнне аб абмежаванні школьных заняткаў, адмене прагулак у дзіцячых садах. У сувязі з прагнозам па ўзмацненні маразоў да -25-30 градусаў Міністэрства аховы здароўя ў сваіх лістах да кіраўніцтва абласцей і Міністэрства адукацыі нагадала аб патрабаваннях санітарных нормаў і правілаў, якія неабходна выконваць для папярэджання абмаражэнняў ці пераахалоджвання дзяцей і звязаных з гэтым захворванняў: абмежаваць заняткі ў школах і гімназіях пры паніжэнні тэмпературы паветра да -25 градусаў і ніжэй пры хуткасці ветру 2 м/с і больш.

Святлана ЦІШКО.