На пажары ў вёсцы Крайванцы 27-28 студзеня задыхнуўся ў дыме 44-гадовы мужчына.

Па словах начальніка інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду Ашмянскага РАНС Аляксандра Буйніцкага, аб узгаранні на пульт дзяжурнага паведамілі суседзі, якія заўважылі дым, што ідзе з-пад даху. Дом быў зачынены знутры.

Выратавальнікі знайшлі ў доме цела гаспадара. Вялікага агню не было. Мяркуюць, што мужчына задыхнуўся ў дыме.

Папярэдняя прычына пажару – перапал печы. Паводле інфармацыі Аляксандра Буйніцкага, гаспадара дома суседзі характарызуюць станоўча, кажуць, што спіртнымі напоямі не злоўжываў.

Святлана ЦІШКО.