Учора, 8 лютага, у 21 гадзіну 15 хвілін у Турэц-Баярах на аўтадарозе Маладзечна – Смаргонь аўтамабіль “Рэно-Сцэнік Меган” збіў трох жанчын, якія ішлі па абочыне дарогі. Дзве пацярпелыя памерлі на месцы здарэння, трэцяя – у рэанімацыі.

Інспектар дарожна-паставой службы райаддзела міліцыі Дзмітры Стасюлевіч расказаў у інтэрв’ю нашаму выданню: машына ехала ў бок Смаргоні, жанчыны, усе жыхаркі Турэц-Баяраў, ішлі па абочыне ў спадарожным накірунку, тварам да сустрэчных машын і правілаў не парушалі.

40-гадовы вадзіцель не справіўся з кіраваннем, выехаў на абочыну і збіў пешаходак. Па словах Дзмітрыя Стасюлевіча, на месцы здарэння загінулі жанчыны 1960 і 1967 гадоў нараджэння. Пацярпелая 1972 года нараджэння з цяжкімі траўмамі дастаўленая ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Фота Дзмітрыя СТАСЮЛЕВІЧА.